У дачыненні да тэракту ў аэрапорце Стамбула западозрылі чачэнца
Адным з трох смяротнікаў, якія зладзілі тэракт у аэрапорце Стамбула, мог быць выхадзец з Чачні. Пра гэта паведамляе выданне Haberdar.
Паводле яго звестак, тэрарыст заехаў у Турцыю з сірыйскай Ракі, падкантрольнай «Ісламскай дзяржаве».Выданне таксама прыводзіць імя баевіка — Асман Вадзінаў. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
***
Выбух у аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле адбыўся ўвечары 28 чэрвеня. У выніку тэракту загінулі 42 чалавекі, яшчэ 238 чалавек параненыя.