Парад 3 ліпеня праз спёку перанеслі на 10 раніцы
Прычына пераносу — спякота каля 30 градусаў.
Фота Сяргея Зініна
Традыцыйны парад войскаў у Дзень Незалежнасці 3 Ліпеня пачнецца а 10 раніцы. Спачатку планавалі пачатак а 11 гадзіне.
Але сіноптыкі абяцаюць, што ў нядзелю ў Мінску будзе каля 30 градусаў. Таму парад вырашылі перанесці на гадзіну.