БЕЛ Ł РУС

Нацбанк: 30% банкаматаў ужо заўтра будуць загружаныя новымі грашыма

30.06.2016 / 11:44

Nashaniva.com

Каля 30% банкаматаў будуць загружаныя новымі грашыма 1 ліпеня, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.

«У ліпені 2016 года будзе забяспечана максімальная загрузка банкаматаў банкнотамі ўзору 2009 года. Ужо з 1 ліпеня 2016 каля 30% банкаматаў банкаў будуць загружаныя новымі грашовымі знакамі», - адзначылі ў Нацбанку.

У прэс-службе таксама патлумачылі, што пачынаючы з 1 ліпеня правядзенне банкаўскіх аперацый, уключаючы валютна-абменныя, будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем грашовай наяўнасці узору 2009 года разам з грашовай наяўнасцю ўзору 2000 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула