БЕЛ Ł РУС

У пятніцу — да +34

30.06.2016 / 12:15

Днём 1—2 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе 30—32 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 34, у сувязі з чым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13—19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 27—32 градусы цяпла, у паўднёвых раёнах да плюс 34.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула