БЕЛ Ł РУС

Задаць пытанне аб дэнамінацыі ў кантакт-цэнтры Нацбанка можна будзе нават у выходныя

30.06.2016 / 12:40

У першыя дні пасля дэнамінацыі кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка будзе працаваць у спецыяльным рэжыме, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэгулятара.

Атрымаць неабходныя кансультацыі можна будзе па тэлефоне ў Мінску 306-00-02 з 9.00 да 17.00 як у пятніцу 1 ліпеня, так і ў выходныя дні — 2 і 3 ліпеня.

Акрамя таго, у Нацыянальны банк можна звярнуцца з дапамогай спецыяльнай электроннай формы, размешчанай на афіцыйным сайце ў рубрыцы «Дэнамінацыя-2016».

Нацбанк таксама інфармуе, што праца кантакт-цэнтраў і даведачна-інфармацыйных службаў банкаў таксама будзе арганізавана ва ўзмоцненым рэжыме (у тым ліку ў выходныя дні).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула