БЕЛ Ł РУС

У Кабуле пры выбуху загінулі 40 выпускнікоў паліцэйскай акадэміі

30.06.2016 / 12:49

Прынамсі 40 чалавек загінулі ў выніку нападу смяротніка на аўтакалону ў заходняй частцы аўганскай сталіцы Кабула.

Па дадзеных мясцовых уладаў, у машынах ехалі выпускнікі паліцэйскай акадэміі. Паведамляецца, што на шляху руху аўтакалоны спрацавалі два выбуховыя прыстасаванні. Як мяркуецца, як мінімум адно з іх прывёў у дзеянне смяротнік.

Адказнасць за напад узялі на сябе талібы.

Інцыдэнт адбыўся праз тыдзень пасля нападу ў Кабуле на аўтобус, які перавозіў непальцаў, якія ахоўвалі пасольства Канады. У выніку той атакі загінулі 14 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула