Плывец Майкл Фэлпс выступіць на пятай Алімпіядзе запар
Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс адабраўся на Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Пра гэта ў чацвер паведамляе CNN.
Для 18-разовага алімпійскага чэмпіёна гэтыя Гульні стануць пятымі ў кар'еры.
Напярэдадні 31-гадовы Фэлпс на адборачных спаборніцтвах у ЗША перамог на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем. Спартовец заявіў, што трапленне ў алімпійскую зборную — гэта тое, да чаго ён імкнуўся.
Раней Фэлпс заяўляў, што Алімпіяда ў Бразіліі стане для яго апошняй.
Пасля Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане плывец абвясціў пра завяршэнне кар'еры ва ўзросце 27 гадоў. На працягу двух гадоў амерыканец актыўна займаўся гольфам. Аднак у 2014 годзе абвясціў пра вяртанне ў спорт.
Майкл Фэлпс з'яўляецца самым тытулаваным спартсменам у гісторыі Алімпійскіх гульняў. На яго рахунку 22 медалі — 18 залатых, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.