БЕЛ Ł РУС

Парк Дружбы народаў апрацаваны ад кляшчоў і закрыты на тры дні

2.07.2016 / 10:9

Nashaniva.com

Паўночную частку парку Дружбы народаў 1 ліпеня спецыялісты апрацоўвалі ад кляшчоў. Паводле інструкцыі па ўжыванні выкарыстаных дэзінсекцыйных сродкаў наведванне тэрыторыі пасля падобнай апрацоўкі дазволена толькі праз трое сутак, папярэджвае выданне «Мінск-Навіны».

Апрацоўка праводзілася ў межах вуліц Карастаянавай, Арлоўскай, Някрасава, Багдановіча.

Як паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна, у перыяд правядзення работ, а таксама ў наступныя трое сутак наведванне парку катэгарычна забараняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула