БЕЛ Ł РУС

У выніку страляніны ў кавярні ў Сербіі загінулі 5 чалавек

2.07.2016 / 10:35

Невядомы мужчына адкрыў страляніну ў кавярні на поўначы Сербіі. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на паліцыю.

Напад адбыўся ў 01:40 па мясцовым часе ў вёсцы недалёка ад горада Зрэнянін. Паводле дадзеных праваахоўнікаў, у выніку страляніны загінулі пяць чалавек, яшчэ як мінімум 20 чалавек атрымалі раненні.

На дадзены момант падазраваны ў стральбе затрыманы. Паводле інфармацыі паліцыі, злачынец спачатку забіў сваю жонку, а затым пачаў без разбору страляць па наведвальніках кавярні.

На дадзены момант высвятляюцца матывы злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула