БЕЛ Ł РУС

На парадзе 3 ліпеня Лукашэнку і міністрам пакажуць Пагоню і бел-чырвона-белы арнамент ФОТАФАКТ

2.07.2016 / 22:40

Фота Сяргея Гудзіліна

На праспекце Пераможцаў адбыўся фінальны прагон святочнага шэсця да Дня Незалежнасці 3 ліпеня.

Па задумцы рэжысёраў урачыстай цырымоніі насупраць трыбуны кіраўніка Беларусі будзе дэманстравацца харэаграфічны нумар з вынасам палотнішчаў, на якіх размешчаны гербы гарадоў. На адным з такіх палотнішчаў (герб Гомельскай вобласці) дэманструецца і Пагоня — герб Рэчыцы. На іншым баку палотнішчаў размешчаны стылізаваны беларускі арнамент. 

Адметна яшчэ і тое, што ў святочным харэаграфічным шэсці прымаюць удзел выключна дзяўчаты. Прадстаўнікі мужчынскай паловы занятыя ў вайсковай і харавой частцы параду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула