БЕЛ Ł РУС

Меркель адмовілася мяняць міграцыйную палітыку з-за нападаў

28.07.2016 / 15:22

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што міграцыйная палітыка краіны не зменіцца з-за нядаўніх нападаў на мірных жыхароў.

Яна падкрэсліла, што Германія працягне прытрымлівацца сваёй канстытуцыі і даваць прытулак тым, хто ратуецца ўцёкамі з зон узброеных канфліктаў.

Меркель таксама заявіла, што тыя ўцекачы, якія здзяйсняюць напады, фактычна здзекуюцца з людзей, якія ім дапамагаюць, а таксама з тых мігрантаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула