БЕЛ Ł РУС

ВІДЭА асноўных момантаў дамоўнага футбольнага матча паміж «Баранавічамі» і «Ашмянамі»

28.07.2016 / 17:2

ці здаюцца вам падазронымі паводзіны гульцоў?

Сайт МУС апублікаваў інфармацыю пра вынікі расследавання дамоўных матчаў у беларускім футболе.

Міліцыя паведамляе, што сустрэча паміж «Баранавічамі» і «Ашмянамі» 5 ліпеня была купленая.

Маўляў, двое грамадзян Украіны падкупілі некалькіх гульцоў «Ашмян» — за дзве тысячы даляраў тыя мусілі забяспечыць паразу сваёй каманды.

У выніку пяць несумленных футбалістаў «Ашмян» затрыманыя, заведзеная крымінальная справа.

Цікавы факт: адным з асноўных удзельнікаў схемы стаў гулец, які нават не выходзіў на поле — з лавы запасных ён падаваў умоўныя знакі сваім калегам.

А баранавіцкі навінавы рэсурс Intex-Press апублікаваў відэа з дамоўнага матча. Аператар засняў найбольш яскравыя моманты гульні.

Паглядзіце самі — ці выдаюць паводзіны футбалістаў настрой на здачу? «Баранавічы» ў чырвоным, «Ашмяны» — у чорна-блакітным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула