БЕЛ Ł РУС

У Турцыі пасля спробы перавароту паліцыі выдадуць цяжкае ўзбраенне

28.07.2016 / 21:52

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Эфкан Ала, перадае Hurriyet Daily News.

«Паліцыя атрымае цяжкую зброю ў той колькасці, якая будзе неабходная. Гэта не наша палітыка, каб дзейнічаць, як быццам нічога не адбылося», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік МУС Турцыі нагадаў, што паліцыя ўжо атрымлівала цяжкае ўзбраенне ў 1997 годзе падчас ваеннай інтэрвенцыі. Таксама Эфкан Ала лічыць, што неабходна стварыць сістэму, якая дапамагла б «спыняць дрэнна настроеных людзей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула