БЕЛ Ł РУС

Памёр скульптар Эрнст Неізвестны. Хрушчоў яго цкаваў, але гэта ён паставіў Хрушчову помнік, калі той трапіў у няласку

10.08.2016 / 8:50

Nashaniva.com

У Нью-Ёрку на 92-ым годзе жыцця памёр скульптар Эрнст Неізвестны.

Эрнст Неізвестны нарадзіўся ў Екацярынбургу ў 1925 годзе. Ваяваў у Другой сусветнай, быў цяжка паранены. Яго памылкова палічылі загінулым і за праяўлены гераізм «пасмяротна» ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пры Хрушчову Неізвестнага цкавалі за абстракцыянісцкія матывы. А вось калі Хрушчоў памёр, менавіта Незвестны не пабаяўся стварыць знакаміты чорна-белы помнік на яго магіле.

У 1976 году Неізвестны эміграваў у Швейцарыю, а праз год пераехаў у ЗША. Тады яго імя на 15 гадоў у СССР стала табу.

Яшчэ адна знакамітая праца Неізвестнага — на Адэскім марскім вакзале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула