На мабільныя беларусам прыходзяць sms-кі з заклікам прыйсці на выбары, на іх немагчыма адказаць ФОТАФАКТ
9 верасня на мабільныя тэлефоны грамадзян Беларусі пачалі прыходзіць смс-кі з наступным зместам: «Паважаны выбарца! Просім прыняць удзел у выбарах. Цэнтравыбаркам».
Адметна, што на гэтыя паведамленні немагчыма адказаць. 11 верасня адбудуцца парламенцкія выбары.
Летась ЦВК таксама заклікаў на выбары шляхам смс. З таго часу змяніўся тэкст паведамлення. Прынамсі, была прыбраная фраза «Твой голас важны».