БЕЛ Ł РУС

Мі-мі-мі: у Каліфорніі маленькай птушцы вылечылі лапкі, абуўшы яе ў мікра-лапці ФОТАФАКТ

9.09.2016 / 13:37

Супрацоўнікі каліфарнійскага цэнтра дзікай прыроды (California Wildlife Center (CWC) знайшлі птушку Паўночнага перасмешніка з невядомай хваробай лап. Птушка не магла імі нармальна карыстацца - кіпцюры былі скручаны.

Але, вынаходлівыя хлопцы, праявілі кемлівасць і, з дапамогай кардону і скотча, замацавалі кіпцюры ў патрэбнай позе. Вынаходка арнітолагаў больш падобная на маленькія снегаступы ці лапці. Як паведаміў супрацоўнік цэнтра Дуан Том, птушцы трэба некалькі тыдняў, каб кіпцюры вярнулі свой функцыянал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула