БЕЛ Ł РУС

Эксперты: Пасты ў сацсетках паляпшаюць памяць

9.09.2016 / 19:45

Nashaniva.com

Пасты ў сацыяльных сетках дапамагаюць іх аўтарам лепш запамінаць падзеі, лічаць навукоўцы з Корнэльскага ўніверсітэта ў ЗША. Такая інфармацыя з'явілася ў часопісе Memory.

Навукоўцы зрабілі выснову пасля двух тыдняў эксперыменту, у якім паўдзельнічалі 66 студэнтаў. На працягу ўсяго часу яны вялі дзённік і запісвалі туды падзеі свайго жыцця. Пра кожную падзею ўдзельнікі паведамлялі, зрабілі яны адпаведны пост у сацыяльных сетках ці не. Па выніку двух тыдняў удзельнікаў прасілі пералічыць падзеі з дзённіка. Добраахвотнікі ўспаміналі часцей тыя падзеі, якімі яны дзяліліся ў сацыяльных медыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула