БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы выкарыстаюць найноўшыя ўзоры радыёлакацыйнага ўзбраення падчас баявых стрэльбаў у Расіі

9.09.2016 / 19:51

Аляксандр Гелагаеў

Беларускія падраздзяленні ВПС і войск СПА праводзяць вучэнні на расійскім палігоне Ашулук - у астраханскіх стэпах, дзе няма абмежаванняў па вышынях і маршрутах палётаў авіяцыі, піша vsr.mil.by.

Тэхніка і вайскоўцы прыбылі ў Ашулук чыгункай і на транспартным Іл-76МД.

Схема працы комплексу «Раса-РБ» з 5 аўтаномнымі РСЛ і сістэмай дыстанцыйнага кіравання. Выява kbradar.by

Правядуць баявыя стрэльбы разлікі беларускіх зенітна-ракетных комплексаў С-300, аднак адначасова будуць выкарыстоўвацца найноўшыя ўзоры радыёлакацыйнай тэхнікі.

Гэтак для стральбы па цэлях на вышынях да 150 км будзе выкарыстоўвацца трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя дэцыметровага дыяпазону «Праціўнік» расійскай вытворчасці, якая ў жніўні з'явілася на ўзбраенні беларускай арміі.

Падчас вучэнняў таксама будуць правераныя магчымасці аўтаматычнай малавышыннай РЛС «Раса-РБ» беларускай вытворчасці - Канструктарскага бюро «Радар».

«Раса-РБ» знаходзіць і суправаджае цэлі на вышынях ад 0 да 3000 метраў — такім чынам ён можа быць эфектыўным сродкам выяўлення верталётаў і беспілотнікаў-разведчыкаў і карэкціроўшчыкаў агню, якія шырока выкарыстоўваюцца падчас баявых дзеянняў ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула