У Сожы патануў трэцякласнік
9-гадовае дзіця патанула ў рацэ Сож у Слаўгарадзе. Яго сябра, 8-гадовага хлопчыка, змог выратаваць рыбак. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
12 верасня ўвечары выратавальнікам паступіла паведамленне аб патанулым хлопчыку ў рацэ Сож. На беразе былі знойдзены асабістыя рэчы трэцякласніка.
Высветлілася, што каля ракі былі два хлопчыкі — 8 і 9 гадоў. Аднаго з іх, другакласніка, выратаваў 62-гадовы мужчына, што рыбачыў на беразе. Ён убачыў тонучага хлопчыка, выцягнуў яго з вады і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу. Дзіця даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане.
У 00.50 было знойдзена цела другога хлопчыка — 9-гадовага хлопчыка, вучня 3-га класа. Яго знайшлі ў 100 метрах ніжэй ад таго месца, дзе ўдалося выратаваць другакласніка.
Праверку па гэтым факце праводзіць Следчы камітэт.