БЕЛ Ł РУС

На МКАД загінуў матацыкліст, які перастройваўся з крайняга правага ў крайні левы шэраг. Сабраўся вялізны затор

13.09.2016 / 10:10

Nashaniva.com

Смяротная аварыя адбылася 13 верасня, каля 9.30, на ўнутраным кальцы МКАД.

Байкеры Мінска, vk.com

— У раёне 28-га кіламетры ўнутранага кальца МКАД некалькі аварый. У адной з іх загінуў матацыкліст, — паведаміў Tut.by відавочца.

Рух па ўнутраным кальцы МКАД паралізаваны. На месцы ДТЗ працуюць следчыя і супрацоўнікі ДАІ.

«У раёне вуліцы Касманаўтаў на ўнутраным кальцы МКАД здарылася ДТЗ з удзелам матацыкла. Матацыкліст, перастройваючыся з крайняга правага ў крайні левы шэраг, сутыкнуўся ў аўтамабілем «Хонда». У выніку ДТЗ пасажыр матацыкла памёр на месцы здарэння, кіроўца шпіталізаваны. ДАІ займаецца афармленнем ДТЗ», — распавяла БелТА Любоў Трэпашко.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула