Сірыя заявіла пра збіты самалёт ВПС Ізраіля
Сірыйская армія заявіла, што збіла ізраільскі вайсковы самалёт, а таксама беспілотнік.
Гэта адбылося пасля таго, як Ізраіль атакаваў пазіцыі сірыйскай арміі на поўдні краіны, піша Reuters са спасылкай на дзяржаўныя СМІ Сірыі.