БЕЛ Ł РУС

Назіральніка з Мінска Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак

13.09.2016 / 11:0

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юля Сцяпанава.

Паводле яе паведамлення, Леаніда Кулакова затрымалі 11 верасня на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён працаваў назіральнікам.

Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасня, актывіст атрымаў трое сутак арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. За што судзілі Леаніда Кулакова, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула