Макей сустрэўся з паслом Францыі з нагоды сканчэння яе паўнамоцтваў
13 верасня мiнiстр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі Дамінік Газюі з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і ЕС, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.
У.Макей выказаў удзячнасць Д.Газюі за намаганні па развіцці беларуска-французскага ўзаемадзеяння ў перыяд яе знаходжання на пасадзе кіраўніка французскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў нашай краіне.