21 верасня — «Гедройцаўскі марафон»
Літаратурны Дом «Логвінаў», «Лятучы Ўніверсітэт» і ПЭН-Цэнтр прэзентуюць «Гедройцаўскі марафон».
Удзельнікі марафону, аўтары кнігаў з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройца на найлепшую беларускую прозу:
Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Таня Скарынкіна, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Пашкевіч распавядуць пра кнігу свайго калегі па спісе і адкажуць на пытанні публікі.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч
Пачатак а 19.00 (серада, 21 верасня). Кнігарня «ЛогвінаЎ», Мінск, пр.Незалежнасці, 37а. Уваход — вольны.
У межах «Тыдня беларускага мыслення».