БЕЛ Ł РУС

У Мінфіне не разлічваюць на рост цэнаў на аўтамабільнае паліва

13.09.2016 / 13:23

У Мінфіне не разлічваюць, што цана на паліва ў бліжэйшы час павялічыцца.

Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пасяджэнні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, дзе разглядаюцца асноўныя параметры бюджэту на 2017 год.

«Росту цэн на бензін мы не плануем», — сказаў ён, маючы на ўвазе, што Мінфін не закладвае павышэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты.

Раней дэпутат Уладзіслаў Шчэпаў сказаў журналістам, што стаўкі акцызаў на паліва могуць быць зменены з улікам кан'юнктуры рынку і фінансавага становішча НПЗ.

Нагадаем, апошні раз бензін даражэў у Беларусі ў студзені 2015 года, тады цэны на паліва выраслі ў сярэднім на 4,7%. З тых часоў цэны не мяняліся ўжо 609 дзён, гэта рэкордны паказчык з 2003 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула