БЕЛ Ł РУС

Шчоткіна: Падрыхтаваны праект указу аб павышэнні працоўных пенсій

13.09.2016 / 13:26

У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб павышэнні працоўных пенсій. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна сёння на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

«Праект дакумента распрацаваны, зараз ён знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе», - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

«Згодна з указам пераразлік працоўных пенсій павінен праводзіцца не радзей за адзін раз на год з улікам фінансавых сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва», - патлумачыла міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула