БЕЛ Ł РУС

Надаль перапыніў тэнісны матч, пакуль заўзятарка шукала сваю дачку ВІДЭА

30.09.2016 / 11:30

Nashaniva.com

Іспанскі тэнісіст, чацвёртая ракетка свету Рафаэль Надаль перапыніў матч, каб заўзятарка знайшла дачку, якая згубілася на трыбунах.

Надаль прымаў удзел у выставачным матчы на Мальёрцы, у якім у пары з Матсам Віландэрам гуляў супраць былых першых ракетак свету Джона Макінроя і Карласа Моі. Па ходу сустрэчы заўзятарка згубіла дачку і арганізавала актыўныя пошукі. Надаль заўважыў варушэнне на трыбунах і перапыніў сустрэчу, пакуль дзяўчынка не была знойдзена. Маці заплакала ад шчасця, а трыбуны ёй паапладзіравалі.

Выставачны матч быў арганізаваны Надалем у гонар адкрыцця ім свайго спартыўнага цэнтра на Мальёрцы — востраве, дзе нарадзіўся тэнісіст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула