БЕЛ Ł РУС

Памёр нацыянальны актывіст з Оршы Алесь Шутаў

5.10.2016 / 11:54

АЯ

Як расказаў Ігар Казмерчак з Оршы, у Алеся Шутава развілася хуткацечная пнеўманія. Стаў задыхацца чалавек. Спачатку думалі: сэрца. Але выявілася: запаленне лёгкіх.

Шутаў трапіў у шпіталь, і справы нібыта пайшлі на папраўку, але ўсё скончылася кепска.

Шутаву было 46 гадоў.

Развітанне адбудзецца 7 кастрычніка ў Оршы па адрасе Астроўскага 18а. Пачатак а 9 раніцы. 

Алесь Шутаў зарабляў на жыццё рэпетытарствам, а ўсю энергію аддаваў барацьбе за нацыянальныя і грамадзянскія правы. Ён узначальваў аршанскую суполку Партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула