Магерыні: Еўрасаюз узгадніў план па абароне і бяспецы
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі запэўніла, што Еўрасаюз не будзе ствараць аналагаў або канкурэнтаў НАТА.
Міністры абароны і замежных спраў ЕС узгаднілі план па абароне і бяспецы Еўрасаюза. Пра гэта заявіла ў панядзелак, 14 лістапада, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні, перадае DW. Яна запэўніла, што гаворкі не вядзецца аб канкурэнцыі з НАТА або стварэнні паралельных з НАТА вайсковых саюзаў.
«Размова не ідзе аб еўрапейскай арміі. Таксама гаворка не ідзе аб стварэнні генеральнага штаба накшталт SHAPE (стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропею. — DW). І таксама не ідзе гаворкі аб тэрытарыяльнай абароне, бо для гэтага ёсць НАТА. мы саюзнікі, у нас ёсць дакладна акрэсленыя кампетэнцыі ў сферы абароны», — падкрэсліла яна.
Магерыні адзначыла, што план быў падрыхтаваны пры поўным удзеле ўсіх краін Еўрасаюза на працягу апошніх трох месяцаў. Яна дадала, што да канца лістапада Еўрапейская камісія павінна будзе распрацаваць план дзеянняў, які абмяркуюць з міністрамі абароны краін-членаў ЕС. Магерыні вылучыла тры галоўныя задачы: рэагаванне на знешнія канфлікты і крызісы, праца з дзяржавамі-партнёрамі па фарміраванні іх абаронных магчымасцяў і абарона Еўрасаюза і яго грамадзян.