БЕЛ Ł РУС

Колькасць стратных арганізацый за год вырасла больш чым на 13%

16.11.2016 / 8:44

Nashaniva.com

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць стратных арганізацый у студзені—верасні 2016 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла з 1.405 да 1.592, або на 13,3%, а іх удзельная вага — з 18,6% да 21%. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Чысты прыбытак ўсіх арганізацый склаў 3 млрд 657,7 млн рублёў, што на 18% больш, чым у студзені—верасні 2015 года. Прыбытак ад падаткаабкладання склаў 4 млрд 981,8 млн (на 11,8% больш).

Прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 1,7% да 9 млрд 388,9 млн руб.

Рэнтабельнасць продажу за студзень—верасень склала 7,4% супраць 8,3% за такі ж перыяд 2015 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 9,3% супраць 10,4%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў цяперашніх цэнах склала 126 млрд 505,8 млн рублёў, або на 9,6% больш, чым за студзень—верасень 2015 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень—верасень 2016 года павялічыўся на 10,5% да 101 млрд 111,1 млн руб.

У пасланні да беларускага народа і парламента 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка назваў зніжэнне ўсіх відаў выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі стратэгічным напрамкам павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі. Ён падкрэсліў, што перад дзяржаўнымі органамі пастаўлена задача забяспечыць зніжэнне сабекошту прадукцыі на 25%. «Усяго толькі на 25%, а ў тых краінах, з якімі мы канкурыруем, сабекошт прадукцыі пры значна больш высокіх выдатках на энергарэсурсы і іншае значна ніжэйшы, чым у нас», — дадаў афіцыйны лідар.

15 лістапада на пасяджэнні Савета міністраў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што задача, прадугледжаная ўказам № 78 аб зніжэнні сабекошту прадукцыі, па выніках 9 месяцаў не выконваецца. Сабекошт рэалізаванай адукцыі за 9 месяцаў вырас на 10,5%. «Выраслі затраты на вытворчасць прадукцыі ў арганізацыях Мінбудархітэктуры — плюс 1,2%, Белнафтахіма — плюс 6,4%, Беллеспаперпрама — плюс 0,1%», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, колькасць стратных арганізацый на 13% вышэйшая, чым у мінулым годзе на 1 кастрычніка. Але сума чыстай страты стратных арганізацый зніжана на 40%, а чыстая страта на адну арганізацыю скарацілася амаль удвая (1 млн рублёў супраць 1,8 млн у 2015 годзе).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула