Life звольніў супрацоўніцу за затрымку навіны пра Улюкаева на 12 хвілін
Выданне Life аштрафавала і звольніла супрацоўніцу навіновай групы за тое, што ў ноч на 15 лістапада яна адлучылася на перакур і апублікавала ў сацсетках матэрыял пра затрыманне кіраўніка Мінэканамразвіцця Улюкаева з затрымкай у 12 хвілін пасля паступлення інфармацыі ў рэдакцыю.
Кіраўніка навіновай групы аштрафавалі на 3 тысячы рублёў.
«Гэта не пракол, а здрада перад сваімі калегамі і таварышамі, якія здабывалі інфармацыю і ўжо ноччу на марозе давалі ў эфір. Апярэдзілі ўсіх журналістаў краіны на 5 хвілін, а яна, бачыце, пайшла пакурыць», — выказаўся кіраўнік News Media Арам Габрэлянаў.
Пазней, 15 лістапада, на сайце hh.ru з'явілася вакансія на пасаду SMM-менеджара Life на месца звольненай супрацоўніцы. У апісанні вакансіі пазначана: «Строгае патрабаванне — не паліць», піша tjournal.ru.