БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыехала дэлегацыя Еўрасаюза

21.11.2016 / 7:25

Nashaniva.com

Яна складаецца з прадстаўнікоў Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўракамісіі.

21 лістапада дэлегацыя сустрэнецца ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Будуць абмеркаваныя стан і перспектывы дачыненняў паміж нашай краінай і ЕС. Дэлегацыю з Бруселя ўзначальвае старшыня камітэта, пасол Вальтэр Сцівенс, інфармуе БЕЛТА.

Нядаўна ў Мінску ўжо знаходзілася дэлегацыя Еўрасаюза. Яна ўдзельнічала ў другім пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула