Памёр экс-прэзідэнт Грэцыі
Экс-прэзідэнт Грэцыі Канстанцінас Стэфанапулас памёр ва ўзросце 90 гадоў. Пра гэта паведамілі ў афіцыйным Twitter прэм'ер-міністра Рэспублікі Алексіса Цыпраса.
Канстанцінас Стэфанапулас нарадзіўся ў 1926 годзе. У 1964 годзе быў абраны сябрам Парламента як прадстаўнік Ахейскае прэфектуры. З 1981 па 1985 займаў пасаду старшыні і прадстаўніка Парламента. У 1995 годзе быў абраны на пасаду прэзідэнта, дзе працаваў да 2005 года, інфармуе РБК.