БЕЛ Ł РУС

Маршалак сената Польшчы: Варшава гатовая быць мостам паміж Беларуссю і ЕС

5.12.2016 / 18:3

Польшча зацікаўленая быць мостам паміж Беларуссю і ЕС. Пра гэта сёння журналістам у Мінску заявіў маршалак сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі.

«Польшча хоча быць свайго роду мостам у адносінах Беларусі і ЕС», — сказаў Карчэўскі, адзначыўшы пры гэтым, што Польшча падтрымлівае Беларусь у розных міжнародных арганізацыях.

Акрамя таго, па словах Карчэўскага, Польшча зацікаўленая ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, якія служаць асновай як для двухбаковых, так і шматбаковых адносін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула