БЕЛ Ł РУС

Facebook увядзе функцыю барацьбы з фэйкавымі навінамі

16.12.2016 / 6:21

nn.by

Сацыяльная сетка Facebook пачне тэставаць новую функцыю, якая дазваляе паведамляць пра фэйкавыя навіны і пазначаць іх адмысловымі маркерамі. Аб гэтым піша The Financial Times.

Globallookpress.com

Калі карыстальнік палічыць навіну падазронай, ён можа націснуць у правым верхнім куце кожнага допіса адпаведную кнопку. Такія навіны могуць быць адпраўленыя на праверку спецыялізаваным арганізацыям, якія выканаюць праверку фактаў.

Калі эксперты выявяць, што навіна падробленая, то яны будуць пазначаны маркерам «спрэчная» са спасылкай на абгрунтаванне арганізацыі, якая ажыццявіла праверку.

Неабходнасць стварэння такой функцыі ў Facebook наспела пасля таго як у інтэрнэце ў ходзе гонкі за пасаду прэзідэнта ЗША абвастрылася вайна кампраматаў, якая, як многія мяркуюць, магла паўплываць на выбар грамадзян. Найбольш гучная праява гэтай тэндэнцыі - так званы Pizzagate.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула