БЕЛ Ł РУС

У Мінскай вобласці даражэе праезд у грамадскім транспарце

16.12.2016 / 10:47

Nashaniva.com

Тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам павышаны ў Мінскай вобласці. Адпаведныя рашэнні Мінаблвыканкама ад 14 снежня 2016 года апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

У прыватнасці, кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе 45 капеек за адну паездку, на экспрэсных - 55 кап. Вырасце і кошт правозу ручной паклажы - да 45 кап.

Зацверджаны і новыя памеры тарыфаў на праезд у прыгарадным аўтамабільным транспарце: кошт кіламетру на звычайных маршрутах складзе Br0,06, на хуткасных маршрутах - Br0,08, на дадатковых рэйсах - Br0,08, на экспрэсных маршрутах - Br0,09.

Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 17 снежня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула