БЕЛ Ł РУС

У вяскоўца ў Навагрудскім раёне скралі перфаратар і паўліна з індыком

16.12.2016 / 10:53

Nashaniva.com

У Навагрудскім раёне з хлява жыхара в. Вялікія Карнышы скралі паўліна, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Крадзеж быў учынены невядомым: ён знайшоў ключ ад летняй кухні, пакінуты гаспадаром ва ўмоўным месцы, і скраў з яе перфаратар «Bosсh».

Зламыснік зазірнуў таксама ў хлеў, дзе не заўважыў нічога каштоўнага, акрамя птушак. Яго здабычай сталі дзве курыцы, індык, а таксама паўлін. Экзатычная для нашых шырот птушка была гонарам гаспадара.

Заведзена крымінальная справа па арт. 205 (крадзеж) КК РБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула