БЕЛ Ł РУС

Пакаранне пакаранню — розніца: Лукашэнка патрабуе ад кантралюючых органаў дзейнічаць акуратна і справядліва

16.12.2016 / 11:13

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кантралюючых органаў краіны дзейнічаць у сваёй працы акуратна і справядліва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб выніках праверкі дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляе БелТА.

«Вы ведаеце мае ўстаноўкі адносна эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці. Рацыянальнае расходаванне кожнага бюджэтнага рубля — гэта і залог бяспекі нашай краіны, — сказаў кіраўнік краіны. — Жыццё прымушае нас лічыць кожную капейку і быць максімальна эфектыўнымі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кантраляваць выдаткі бюджэту і выкарыстанне дзяржмаёмасці аб'ектыўна неабходна і гэта адна з найважнейшых функцый дзяржавы. «Але трэба дзейнічаць акуратна і справядліва. Пакаранне пакаранню розніца — ад заўвагі да буйных штрафных санкцый і крымінальных спраў. Але калі мы бачым памылкі, дробныя парушэньні, то гэтыя штрафы і пакаранні не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў, якія гадамі папаўнялі бюджэт падаткамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён прывёў адзін з свежых прыкладаў, калі «Белкамунмаш» па тэхнічнай прычыны не даплаціў Br91 кап. падаткаў, за што падатковыя органы на некалькі дзён арыштавалі прамысловаму гіганту рахункі. У выніку прадпрыемства панесла страты. «Гэта ў інтарэсах дзяржавы і ці думалі тыя людзі, якія блакавалі разліковы рахунак прадпрыемства?» - задаў ён рытарычнае пытанне.

«Трэба дзейнічаць па-дзяржаўнаму! Гэта датычыцца ўсіх кантралюючых органаў, а Камітэта дзяржкантролю ў першую чаргу. Бо ён надзелены шырокімі паўнамоцтвамі па ажыццяўленні кантрольнай, фіскальнай, праваахоўнай дзейнасці і фінансавай разведкі, — падкрэсліў беларускі лідар. — Бяздумны падыход у працы кантралёраў недапушчальны ў прынцыпе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула