Сямігадовая дзяўчынка, што пісала з Алепа, сустрэлася з Эрдаганам
Сямігадовая сірыйская дзяўчынка Бана Алабед, якая стала вядомая дзякуючы сваім запісам у твітары з асаджанага Алепа, сустрэлася ў Анкары з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. У разгар баёў за горад маці дзяўчынкі заклікала Эрдагана прыйсці ім на дапамогу.
Дзяўчынка выклала фатаграфіі з прэзідэнцкага палаца ў сваім сусветна папулярным твітары. Падзяліўся фатаграфіямі і прэзідэнт Турцыі.
На адным са здымкаў яна і яе маленькі брат сядзяць на каленях у Эрдагана, а дарослыя стаяць у прэзідэнта за спіной.
Бану Алабед і яе сям'ю вывез у Турцыю спецыяльны пасланнік Эрдагана, пасля таго як ім удалося эвакуявацца з усходняга Алепа.
Дзяўчынка пачала весці запісы ў твітары ў верасні, калі войскі Башара Асада пры падтрымцы Расіі пачалі штурм кантраляванай паўстанцамі ўсходняй частцы горада. Бана апісвала тое, што адбываецца на англійскай мове. Ёй дапамагала мама-настаўнік.