БЕЛ Ł РУС

Новым прэм’ер-міністрам Румыніі ўпершыню можа стаць мусульманка

22.12.2016 / 9:43

Nashaniva.com

Кандыдатуру 52-гадовай Сэвіль Шайдэх вылучыла Сацыял-дэмакратычная партыя, якая перамагла на выбарах 11 снежня.

Пра гэта паведаміў у сераду лідар партыі Лівіў Драгня, асуджаны ўмоўна да двух гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў махінацыях падчас выбараў.

Кандыдатуру Шайдэх цяпер павінен ухваліць прэзідэнт Клаўс Ёханіс і парламэнт, дзе большасць у сацыял-дэмакратаў.

Паведамляецца, што Сэвіль Шайдэх — крымская татарка, дачка Саледзіна Джамбека. Крымскія татары — этнічная меншасць у Румыніі, а ўсяго ў краіне 1% мусульманаў.

Сэвіль выйшла замуж у 2011 г. за сірыйца Акрам Шайдэха.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула