БЕЛ Ł РУС

Апублікаваны рэйтынг краін, грамадзянам якіх найрадзей і найчасцей адмаўлялі ў амерыканскіх візах

22.12.2016 / 11:19

ЯМ

Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў спіс краін, якім найчасцей і найрадзей адмаўлялі ў амерыканскіх візах у 2016 годзе.

Найбольшая колькасць адмоваў

  1. Куба — 81,85%
  2. Афганістан — 73,8%
  3. Гвінея-Бісау — 71,88%
  4. Маўрытанія — 71,45%
  5. Ліберыя — 70,23%
  6. Гамбія — 69,87%
  7. Бутан — 69,78%

Найменшая колькасць адмоваў

  1. Аман — 1,93%
  2. Кіпр — 2,03%
  3. Уругвай — 3,14%
  4. Катар — 3,5%
  5. Малайзія — 3,65%
  6. ААЭ — 4,02%
  7. Саудаўская Аравія — 4,04%
  8. Ізраіль — 4,09%.

Беларусы атрымалі адмову ў 14,87% выпадкаў. Сярод нашых суседзяў найлепшая сітуацыя ў палякаў (толькі 5,37% адмоваў).

У некалькіх карлікавых еўрапейскія дзяржавах — Сан-Марына, Манака, Ліхтэнштэйн — амерыканскія візы сёлета атрымалі ўсе ахвотныя. А вось у Ватыкане доля адмоваў склала ажно 62,5%!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула