БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці МКАД-2

22.12.2016 / 11:18

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці руху па другой кальцавой аўтадарозе вакол Мінска.

Цырымонія адкрыцця руху па завершанай МКАД-2 адбудзецца ў Дзяржынскім раёне. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы паведамяць аб выкананні даручэнняў па будаўніцтве МКАД-2 і ў цэлым пра перспектывы развіцця транспартнай інфраструктуры Беларусі, а таксама аб рэканструкцыі аўтадарогі на ўчастку Астрашыцкі Гарадок — Курган Славы (Р80), развіцці і добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да другой кальцавой аўтадарозе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула