БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка цёпла пагутарыў з экс-прэзідэнтам Украіны Кучмам

22.12.2016 / 11:22

Nashaniva.com

Лукашэнка 22 снежня правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Бакі цёпла пагутарылі і абмяняліся падарункамі. Яны таксама падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і Украіна 27 снежня 2016 года адзначыць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рады магчымасці сустрэцца. «Для мяне заўсёды вялікі гонар пагутарыць. А потым таксама, каб людзі ведалі, што жыццё працягваецца», — сказаў Леанід Кучма.

«Так, і што мы засталіся сябрамі», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, працу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула