БЕЛ Ł РУС

Расійскія хакеры адсочваюць украінскую артылерыю праз Android-дадатак

22.12.2016 / 12:13

Аляксандр Гелагаеў

Група хакераў, звязаная з урадам РФ і кібер-атакамі супраць амерыканскай Дэмакратычнай партыі, з вялікай імавернасцю выкарыстоўвала шпіёнскія праграмы, імплантаваныя ў Android-гаджэты, каб адсочваць украінскія артылерыйскія падраздзяленні.

Пра гэта напісала ў сваім дакладзе фірма CrowdStrike, якая спецыялізуецца на кібер-бяспецы.

Праграмнае забеспячэнне дазваляла хакерам атрымліваць інфармацыю з гаджэтаў артылерыстаў, а таксама некаторыя дадзеныя пра іхнае месцазнаходжанне. Гэта давала магчымасць весці агонь па раёнах, дзе былі ўкраінскія байцы.

Эксперты лічаць, што гэтым займалася хакерская група, вядомая як Fancy Bear ці APT 28. Па меркаванні амерыканскай разведкі, якая перш за ўсё працуе на Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба РФ.

Шкодная праграма, якая магла прывесці да вялікіх стратаў сярод украінскай артылерыі, «падчаплялася» да афіцыйнага Android-дадатку, які быў распрацаваны ўкраінскім афіцэрам-артылерыстам для хуткага разліку дадзеных для стральбы.

Дадатак можна было спампаваць са старонак у расійскай сацыяльнай сетцы vKontakte, піша Reuters.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула