Падчас выбуху ў маскоўскім метро параненая 26-гадовая беларуска Вераніка Курадавец
абноўлена
Ураніцы 22 снежня каля станцыі метро «Каломенская» ў Маскве адбыўся выбух у выніку пашкоджання газавага балона.
Было паранена сем чалавек, сярод якіх адна беларуска.
26-гадовая грамадзянка Беларусі Вераніка Курадавец шпіталізавана са страсеннем мазгоў і рванымі ранамі скроневай вобласці. Найхутчэй, дзяўчына атрымала аскепкавыя раненні на аўтобусным прыпынку.
«Яна атрымала неабходную медыцынскую дапамогу і ў цяперашні час пакінула лячэбную ўстанову, знаходзіцца дома», — адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Беларусі.