«Убер» працягвае несці вялізныя страты
Uber Technologies Inc. па-ранейшаму застаецца стратнай кампаніяй. За першыя 9 месяцаў 2016 года чыстыя даходы «Убера» склалі 3,76 млрд даляраў. Гэта прыкладна на 2,2 млрд менш за расходы, піша Блумберг.
Тым не менш, інвестары працягваюць верыць, што ў будучыя гады кампанія будзе атрымліваць вялікія прыбыткі.
«Убер» — спроба збудаваць таксовачны бізнэс на аснове новых, сеткавых прынцыпаў.
Крытыкі «Убера» кажуць, што яго поспехі залежаць перадусім ад ільготнага падатковага рэжыму, які некаторыя ўрады ўжо аспрэчваюць у судах.