БЕЛ Ł РУС

У аўтамабіль гарадзенца прыляцела цагліна з КамАЗа ВІДЭА

22.12.2016 / 13:43

Nashaniva.com

Гарадзенец Іван адправіўся ў камандзіроўку ў Ваўкавыск, а дадому вярнуўся з пабітым аўтамабілем. Падчас паездкі з сустрэчнага КамАЗа на праезную частку вывалілася цагліна, раскалолася аб асфальт і прыляцела ў Samand Івана.

У аўтамабіля разбіта супрацьтуманная фара і пашкоджаны бампер. Пашанцавала, што цагліна не трапіла ў ветравое шкло.

— Выклікаў супрацоўнікаў ДАІ. На месцы мне сказалі, што трэба было даганяць грузавік і самому спрабаваць яго спыніць альбо фіксаваць яго нумарны знак. А пакуль нумар КамАЗа вызначыць не ўдалося. На працягу 10 дзён павінен прыйсці ліст з афіцыйным адказам. Калі знойдуць кіроўцу — выдаткі на рамонт пакрые страхоўка, — дадаў Іван.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула