БЕЛ Ł РУС

«Неймаверная гісторыя здарылася пасля беларускамоўнага паказу «Падынгтана»

22.12.2016 / 13:50

Неверагодная гісторыя з «Беларускіх уікэндаў».

У суботу пасля «Падынгтана» нехта пакінуў водгук: «Вялікі дзякуй вам за гэтае мерапрыемства і за пераклад фільма. І дзякуючы яму мая сяброўка пачала размаўляць па-беларуску. Гэта проста нерэальнае дасягненне».

Я парадаваўся і запосціў гэты допіс. А ў нядзелю да мяне падышла дзяўчына і сказала: «Я ўбачыла ваш допіс у інтэрнэце і падышла сказаць, што я і ёсць тая дзяўчына, якая вырашыла размаўляць па-беларуску. Сёння я прыйшла другі раз і прывяла на прагляд малодшую сястрычку, каб яна таксама далучалася да мовы».

Гэта вельмі натхняе, сябры! Так радасна бачыць плён нашай працы на ўласныя вочы. Так, мы бачым статыстычныя вынікі: 12 паказаў за год, агульная аўдыторыя каля 5000 чалавек (а гэта 2 поўныя Палацы Рэспублікі) і гэтак далей, але наколькі ж каштоўна сустрэць вось такога жывога чалавека, жыццё якога перамянілася да лепшага праз нашыя сціплыя высілкі. Слава Богу!

Зрабіў з ёй сэлфі, сустракайце: Вікторыя, навучэнка 146-й гімназіі.

Зычу ёй найлепшага ў жыцці!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула