БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Будаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск трэба сваімі сіламі

22.12.2016 / 14:8

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым пабудаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сіламі айчынных будаўнічых і падрадных арганізацый. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця руху па МКАД-2, піша БелТА.

Падчас размовы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый-падрадчыкаў прагучала меркаванне, што да будаўнічых прац у аэрапорце неабходна падключыць беларускіх будаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэтую ідэю і выказаў упэўненасць, што айчынныя арганізацыі справяцца з гэтай працай.

«Мы павінны пабудаваць узлётна-пасадачную паласу. Калі вы берацеся за гэта, размяркоўвайце падрад — толькі мы павінны пабудаваць, — падкрэсліў ён. — Што за праблема? Там, па-мойму, пласт не 40 см, а 80 см. Няхай метр. Што, мы не пакладзем бетон? Пакладзем. Тым больш калі вы пра гэта сказалі. Значыць, вы ўжо саспелі для таго, каб пабудаваць гэтую паласу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула