БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч пра затрыманьні: «Перасьлед павінен быць спынены, а справа аб выбуху расьсьледавана»

11.07.2008 / 19:45

Nashaniva.com

Заява лідэра Руху «За свабоду»


Расследаванне справы аб выбуху ў Мінску ў ноч на 4 ліпеня паказвае нежаданне ўлады адкрыць грамадству праўду пра злачынны замах на жыццё і здароўе мірных людзей.

Трагедыя выкарыстоўваецца, каб распачаць новую хвалю рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў. Праваахоўныя органы пайшлі на масавыя арышты невінаватых людзей, якіх аб’ядноўвае толькі адно: яны маюць патрыятычныя погляды і сапраўдную грамадзянскую пазіцыю.

Палітычна матываваны пераслед павінен быць спынены, а справа аб выбуху аб’ектыўна і адкрыта расследавана.

Такі пачатак выбарчай кампаніі цалкам зняпраўджваюць усе заявы пра жаданне правесці яе дэмакратычна

milinkevich.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула